ЗША эвакуіруе сваіх дыпламатаў з Сербіі

У ЗША прынялі рашэнне эвакуіраваць супрацоўнікаў амерыканскай амбасады ў Сербіі і членаў іх сем'яў.
Такое рашэнне было прынята пасля нападу дэманстрантаў на будынак дыпмісіі ў Бялградзе, паведамляе тэлеканал НТВ.

У сербскай сталіцы застанецца толькі амбасадар ЗША і неабходны мінімум персаналу. Праца прадстаўніцтва спыняцца не будзе.