ЗША хочуць ведаць пра беларускі гандаль зброяй
Амерыканскія кангрэсмэны хочуць абавязаць свой урад, каб ён даваў Кангрэсу ЗША штогадовыя справаздачы пра пастаўкі Беларуссю ўзбраенняў за мяжу. Праект адпаведнага закону пад назвай "Акт аб уліку беларускіх паставак узбраенняў 2009" знаходзіцца на разглядзе ў камітэце па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу, паведамляе Радыё "Свабода".
Законапраект сцвярджае, што ў 1999-2006 гадах Беларусь зарабіла на экспарце ўзбраенняў як мінімум 1 мільярд долараў і што гэтая сума ставіць краіну на 11-е месца па аб’ёме экспарту зброі ў свеце.
Законапраект таксама адзначае, што Беларусь з'яўляецца буйным пастаўшчыком ракетаў, мінамётаў, супрацьтанкавай зброі і мінаў экстрэмісцкім групоўкам і дзяржавам, якія падтрымліваюць тэрарызм, такім як Іран і Судан. Таксама гаворыцца, што нашая краіна прадае верталёты Мі-24, артылерыйскія сістэмы і бронетэхніку расійскай вытворчасці ўраду Судана, танкі — камуністычнаму рэжыму ў Паўночнай Карэі, вайсковыя самалёты і авіяцыйныя рухавікі — у Іран.
Паводле дакументу, асаблівую ўвагу амерыканскі ўрад павінен звярнуць на беларускія пастаўкі ўзбраенняў або сумежных тэхналогій у любую краіну, якую Вашынгтон ацэньвае як спонсара тэрарызму або як такую, якая не супрацоўнічае з ЗША ў супрацьдзеянні тэрарызму.
Тэкст дакумeнту (на англійскай мове)