ЗША на паўгода працягнулі кантакты з "Лакафарбай" і "Полацк-Шкловалакно"
Злучаныя Штаты чарговы раз працягнулі рашэнне змякчыць санкцыі ў дачыненні да двух беларускіх прадпрыемстваў канцэрну "Белнафтахім". Гэта лідская "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно". Як паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на Дзярждэп ЗША, дзеянне санкцый да гэтых прадпрыемстваў зноў прыпынена на паўгода – да 31 траўня 2011 года. У гэты пэрыяд амерыканскім грамадзянам дазволена супрацоўніцтва з гэтымі беларускімі прадпрыемствамі.
Усе астатнія санкцыі ЗША ў дачыненні да канцэрну "Белнафтахім" яшчэ ў чэрвені 2006 года, застаюцца ў сіле. Далейшы іх лёс залежыць ад дзеянняў беларускіх уладаў у сферы дэмакратыі і правоў чалавека. У тым ліку ад таго, адзначае Дзярждэпартамэнт, ад таго, як у снежні 2010 года пройдуць прэзідэнцкія выбары.