ЗША надалей змякчаюць санкцыі ў адносінах да двух беларускіх заводаў
Міністэрства фінансаў ЗША падоўжыла да 1 чэрвеня 2009 года рашэнне аб змякчэнні санкцый у адносінах да двух беларускіх прадпрыемстваў — "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно".
Гэтыя заводы ўваходзяць у склад канцэрна "Белнафтахім". Паводле дакумента, амерыканскім грамадзянам дазволена супрацоўніцтва з гэтымі прадпрыемствамі. У той жа час уласнасць заводаў застаецца заблакаванай.
Амерыканцам таксама забаронена праз або пры пасрэдніцтве прадпрыемстваў "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно" купляць прадукцыю, паслугі і тэхналогіі ў іншых суб`ектаў гаспадарання, занесеных у спіс, — падкрэсліваецца ў паведамленні Мінфіна.
Нагадаем, у лістападзе 2007 года ЗША увялі эканамічныя санкцыі ў адносінах да канцэрна "Белнафтахім" у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.
Уведзеныя санкцыі, у прыватнасці, прадугледжвалі замарожванне ўсіх змешчаных пад юрысдыкцыяй ЗША банкаўскіх рахункаў канцэрна і яго прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Украіне, Расіі і Кітаі, а таксама рахункаў даччынай кампаніі "Белнафтахім Ю-эс-эй".
Апрача таго, амерыканскім бізнесменам было прадпісана ўстрымацца ад кантактаў з канцэрнам.
5 верасня Мінфін ЗША на паўгода змякчыў эканамічныя санкцыі ў адносінах да прадпрыемстваў "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно".
БелаПАН