ЗША патрабуюць ад афіцыйнага Мінску вызвалення Эмануіла Зэльцэра
Вызвалення амерыканскага грамадзяніна, які знаходзіцца ў беларускай турме, патрабуюць Злучаныя Штаты. ЗША занепакоеныя яго станам здароўя, які пагаршаецца, у тым ліку і з-за таго, што Зэльцэр не атрымлівае штодня неабходныя лекі. ЗША чакаюць, што улады Беларусі вызваляць яго з гуманных меркаванняў і дадуць адказ у гэтай справе ў кароткі тэрмін.
Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр быў затрыманы 12 сакавіка сёлета ў мінскім аэрапорце, куды прыляцеў для кароткатэрміновай сустрэчы. Паводле некаторых звестак, яго падазраюць у падробцы дакументаў.
У СМІ выказвалася меркаванне, што арышт адваката звязаны са справай нядаўна памерлага мільярдэра Бадры Патаркацышвілі, які быў кліентам амерыканца.
Інтэрфакс