ЗША працягнулі змякчэнне санкцый для двух прадпрыемстваў "Белнафтахіму"
Міністэрства фінансаў ЗША ў чарговы раз працягнула рашэнне пра змякчэнне санкцый да двух беларускіх прадпрыемстваў канцэрну "Белнафтахім" — лідскага завода "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно". Як паведамляе БелаПАН, дзеянне санкцый прыпынена да 30 лістапада 2010 года. Аднак уласнасць гэтых прадпрыемстваў на тэрыторыі ЗША застаецца заблакаванай у адпаведнасці з урадавым распараджэннем № 13405. Усе астатнія санкцыі ЗША, уведзеныя ў дачыненні да "Белнафтахіму", застаюцца ў сіле.
Нагадаем, у лістападзе 2007 года ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі да канцэрну "Белнафтахім" у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.
5 верасня 2008 года пасля вызвалення апошняга на той момант беларускага палітвязня Аляксандра Казуліна Мінфін ЗША на паўгода змякчыў эканамічныя санкцыі ў дачыненні да двух прадпрыемстваў — "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно". У лютым 2009 года дзеянне гэтага рашэння было працягнутае да 1 чэрвеня, затым — да 30 лістапада 2009 года.