ЗША прадоўжылі рашэнне аб змякчэнні санкцый да беларускіх прадпрыемстваў
Міністэрства фінансаў ЗША чарговы раз прадоўжыла рашэнне аб змякчэнні санкцый да двух беларускіх прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім" — ААТ "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно". Як паведамляе афіцыйны сайт Мінфіна, рашэнне прадоўжана па 31 траўня 2010 года. У названы перыяд амерыканскім грамадзянам дазволена супрацоўніцтва з двума беларускімі прадпрыемствамі.
У той жа час уласнасць "Лакафарбы" і "Полацк-Шкловалакно" застаецца заблакаванай у адпаведнасці з урадавым распараджэннем № 13405. Грамадзянам ЗША забаронена праз або пры пасрэдніцтве гэтых двух прадпрыемстваў купляць прадукцыю, паслугі і тэхналогіі ў іншых суб'ектаў гаспадарання, унесеных у спіс (маецца на ўвазе спіс прадпрыемстваў "Белнафтахіма", да якіх санкцыі дзейнічаюць цяпер).
БелаПАН нагадвае, што ў лістападзе 2007 года ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі да канцэрна "Белнафтахім" у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. У сакавіку 2008 года, пасля таго як улады Беларусі адмовіліся вызваліць былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна (на той час — апошняга з шасці прызнаных міжнароднай супольнасцю палітзняволеных), ЗША ўвялі санкцыі да ўсіх прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад "Белнафтахіма". Мінск і Вашынгтон адклікалі сваіх паслоў для кансультацый. Да сённяшняга дня штаты абодвух пасольстваў скарочаныя да мінімуму.
5 верасня 2008 года Мінфін ЗША на паўгода змякчыў эканамічныя санкцыі да двух ААТ — "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно". У лютым 2009 года дзеянне гэтага рашэння было прадоўжана да 1 чэрвеня, затым — да 30 лістапада 2009 года.