ЗША прадоўжылі рашэнне аб змякчэнні санкцый да двух беларускіх заводаў

Міністэрства фінансаў ЗША прадоўжыла да 30 лістапада 2009 года рашэнне аб змякчэнні санкцый да двух беларускіх прадпрыемстваў — "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно", якія ўваходзяць у склад канцэрна "Белнафтахім".
Амерыканскім грамадзянам дазволена супрацоўніцтва з гэтымі прадпрыемствамі. У той жа час іх уласнасць застаецца заблакаванай у адпаведнасці з урадавым распараджэннем.

Грамадзянам ЗША таксама забаронена праз або пры пасрэдніцтве прадпрыемстваў "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно" купляць прадукцыю, паслугі і тэхналогіі ў іншых суб'ектаў гаспадарання, унесеных у спіс, падкрэсліваецца ў паведамленні.

БелаПАН