ЗША: Расія плануе анексаваць украінскую тэрыторыю паводле "крымскай схемы"

Джон Кірбі / Navy Petty Officer 1st Class Carlos M. Vazquez II
Джон Кірбі / Navy Petty Officer 1st Class Carlos M. Vazquez II

Расія закладае аснову для анексіі акупаваных тэрыторый паводле "крымскай схемы", вынікае з даклада афіцыйнага прадстаўніка Савета нацыянальнай бяспекі ЗША Джона Кірбі. Яго цытуе ВВС.

Кірбі спасылаецца на звесткі амерыканскай выведкі, паводле якіх акупаваныя рэгіёны Украіны могуць правесці "рэферэндумы" аб далучэнні да Расіі ўжо ў верасні. Паводле словаў Кірбі, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін "страсае пыл са сцэнара 2014 года".

Менавіта для працы над арганізацыяй рэферэндумаў Расія прызначае прарасійскіх чыноўнікаў на кіроўныя пасады ў акупаваных рэгіёнах, вынікае са словаў Кірбі. А вынікі галасавання будуць выкарыстаныя Расіяй "для спробы анексіі суверэннай украінскай тэрыторыі".

Паводле словаў Кірбі, сярод рэгіёнаў, якія паспрабуе анексаваць Расія, — Херсон, Запарожжа, Данецк і Луганск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.