ЗША замарозілі на рахунках прадстаўніцтваў "Белнафтахіма" больш за $1 млрд

Больш за $1 млрд долараў замарозілі ЗША на рахунках прадстаўніцтваў "Белнафтахіма". Пра гэта паведамляюць крыніцы ў беларускім нафтахімічным комплексе. У прыватнасці, выказваецца меркаванне, што гэтыя грошы накапліваліся для рэалізацыі беларускіх планаў у Венесуэле.

У гэтай сувязі становіцца зразумелай рэакцыя афіцыйнага Мінску на новыя санкцыі з боку Белага Дому ("настойлівая рэкамендацыя" амерыканскаму амбасадару пакінуць Беларусь і выклік для кансультацыяў беларускага амбасадара ў ЗША).

Калі ўвосень 2007 года Вашынгтон абмежаваўся замарожваннем рахункаў прадстаўніцтваў "Белнафтахіма", то сёння ЗША фактычна зачынілі свой рынак для беларускіх прадпрыемстваў нафтахіміі, увялі юрыдычную забарону на здзяйсненне здзелак не толькі з прадстаўніцтвамі, але і з усімі прадпрыемствамі сістэмы канцэрна.

Да такіх адносяцца беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы і "Беларуськалій", адзначае сайт АФН.