ЗША зноў заклікаюць улады Беларусі вызваліць Эмануіла Зэльцэра

ЗША ў чарговы раз заклікаюць улады Беларусі вызваліць адваката Эмануіла Зэльцэра. Нагадаем, ён быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі за камерцыйны шпіянаж і выкарыстанне фальшывых дакументаў.  У паведамленні Дзярждэпартамента адзначаецца, што беларускія ўлады адмаўляюць у аглядзе Зэльцэра незалежным лекарам і прызначэнні яму лячэння ў звычайнай бальніцы. ЗША заклікаюць афіцыйны Мінск вызваліць амерыканскага грамадзяніна "з меркаванняў гуманнасці, пакуль сітуацыя не атрымала незваротны характар", інфармуе газета "Известия".