Зводная сястра знакамітага хакеіста Ўэйна Грэцкі жыве ў Свіслачы
У Свіслачы на Гродзеншчыне жыве зводная сястра знакамітага канадскага хакеіста беларускага паходжання Ўэйна Грэцкі. Паводле слоў Галіны Салдаценкавай (Грэцкай), яе дзед Цярэнці Грэцкі выехаў з сям'ёй на заробкі ў Канаду ў пачатку 1920-х гадоў, верагодна, з Зэльвенскага раёна. У сярэдзіне 1930-га жонка Цярэнція з дзецьмі вярнулася на радзіму, але назад у Канаду, з-за праблемаў з дакументамі, выехаць яны не змаглі і засталіся жыць у Беларусі, у Драгічынскім раёне.
Цярэнці Грэцкі ажаніўся зноў, у яго нарадзіліся два сыны. Адзін з іх, Уолтэр, і з'яўляецца бацькам Уэйна Грэцкі.
Як нагадвае газета "СБ", сёлета Беларуская федэрацыя хакея запрасіла Ўэйна Грэцкага наведаць Беларусь і паўдзельнічаць у адкрыцці "Мінск-Арэны", якое запланаванае на канец 2009 года.