Звольнены мастоўскі дэпутат паспрабуе аднавіцца на працы з дапамогай ААН
Гродзенскі абласны суд сёння адмовіў дэпутату Мастоўскага райсавета Змітру Кухлею ў аднаўленні на працы. Летась ён быў звольнены пасля ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Аднак зрабіць гэта кіраўніцтва прадпрыемства "Мастыдрэў", на якім працаваў дэпутат, магло толькі са згоды райсавета, а яе не было. Кухлей звярнуўся ў Мастоўскі раённы суд, які прызнаў парушэнні з боку прадпрыемства, але на працы яго не аднавіў.
Зміцер Кухлей заявіў "Еўрарадыё", што будзе падаваць скаргу ў Вярхоўны суд Беларусі, а калі і там атрымае адмову, то і ў камісію па правах чалавека ААН.