Звольнены з працы давераная асоба Міхалевіча Канстанцін Лукашоў

Звольнены навуковец-геолаг Канстанцін Лукашоў падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў з’яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча і сябрам Цэнтрвыбаркаму з правам дарадчага голасу. Акрамя таго, ён вядомы як брат палітыка Вячаслава Сіўчыка.  Праз месяц пасля выбараў-2010 кіраўніцтва інстытута звольніла з працы Лукашова. Дзіўным чынам гэта адбылося пасля шэрагу публікацый у прэзідэнцкай газеце "СБ-Беларусь Сегодня" . У адной з такіх публікацый імя Канстанціна Лукашова згадвалася ў спісе фармаванага апазіцыяй, па версіі спецслужбаў, Ураду народнага выратавання.

Звальненне Канстанціна Лукашова стала як мінімум трынаццатым выпадкам палітычна матываванага выгнання з працы ці вучобы ў Беларусі пасля выбараў-2010, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".