Звольнілі лекара гомельскага Дома дзіцяці, дзе загінуў 2-гадовы хлопчык
Галоўлекара гомельскага абласнога Дома дзіцяці, дзе загінуў двухгадовы хлопчык, звольнілі. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў адміністрацыі ўстановы. Дзіця загінула ўвечары 12 кастрычніка. Хлопчык быў з групай дзяцей на прагулцы, і на яго, па словах персанала, звалілася шафа, які стаяла ў двары ўстановы каля гаспадарчых будынкаў. Пацярпелага даставілі ў абласную лякарню, дзе ён сканаў.
Пракуратура Чыгуначнага раёна Гомеля пачала справу па артыкуле 428 Крымінальнага кодэксу (службовая халатнасць). Прычынай смерці дзіцяці сталі траўмы ўнутраных органаў, у тым ліку разрыў пячонкі.
Хлопчык быў уладкаваны ў Дом дзіцяці ў сакавіку 2009 года. У снежні 2009 года дзіцяці споўнілася б тры гады.
Гэта не першая трагедыя ў гомельскім Доме дзіцяці. У сакавіку з віны медсястры паўтарагадовая дзяўчынка загінула, а яе сястра-блізнятка была траўмаваная. Медработніцу асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі.