"Зялёныя" асуджаюць гвалт і патрабуюць вызваліць затрыманых

Беларуская партыя "Зялёныя" асуджае жорсткі разгон удзельнікаў акцый пратэсту 19 і 20 снежня ў Мінску. Правядзенне і ўдзел у падобных дэманстрацыях не могуць з'яўляцца нагодай для ўжывання празмернай сілы супраць неўзброеных грамадзян, адзначаецца ў распаўсюджанай сёння заяве партыі.

"Зялёныя" выступаюць супраць шматлікіх затрыманняў грамадзян, актывістаў, журналістаў і заклікаюць улады неадкладна вызваліць затрыманых. Акрамя таго, неабходна пільна расследаваць падзеі 19 і 20 снежня, аб'ектыўна падыходзячы да ацэнкі дзеянняў сілавых структур.

Гвалтоўная ізаляцыя фактычна ўсіх кандыдатаў апазіцыі называецца ў заяве беспрэцэдэнтным выпадкам у гісторыі сучаснай Еўропы.