Зянон Пазьняк: Захад - не самагубца і выбары не мусіць прызнаць

Кіраўнік Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ Зянон Пазьняк у інтэрв'ю Еўрарадыё разважае пра тое, як Захад аднясецца да абвешчаных вынікаў у Палату прадстаўнікоў.
"Перад Захадам стаіць праблема. Яны зрабілі заявы, што гатовыя прызнаць выбары, заява не афіцыйная, а намёкі. А выбары аказаліся крайне недэмакратычныя і сфальсіфікаваныя. Значыць, паўстае пытанне аб непрызнанні гэтых выбараў. І я лічу, што Захаду абсалютна немагчыма прыняць другое рашэнне.

Выбары павінны быць непрызнаныя, і Захад гэта зробіць, магчыма, зрабіўшы нейкія абцякаемыя фармулёўкі. Іншага рашэння і іншага выхаду ў Захаду няма. Захад не самагубца. Прызнаць гэтыя выбары - гэта быў бы для Захаду самагубчы ўчынак. Яны страцілі б вельмі шмат", - адзначыў Зянон Пазьняк.