З'явілася паведамленне пра задымленне на станцыі мінскага метро "Маладзёжная"

З'явілася паведамленне пра задымленне на станцыі мінскага метро "Маладзёжная"

У чацвер яшчэ да 6-й гадзіны з'явілася паведамленне пра задымленне на станцыі мінскага метро "Маладзёжная". Туды выязджала шмат тэхнікі МНС. Аднак дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася.

Як інфармуе прэс-служба МНС, задымленне, нібыта, было ў раёне аднаго з эскалатараў. Аднак, калі ратавальнікі прыбылі на месца, усё было "ў парадку", "метро працавала і працуе ў штатным рэжыме".