Зюганаў: Тыя, хто ўдзельнічаў і плаціў, павінны атрымаць па поўнай

Лідар КПРФ Генадзь Зюганаў, які прыехаў на інаўгурацыю Лукашэнкі, выказаўся сёння з нагоды падзеяў 19 снежня. "Да тых, хто заблукаў і нарабіў глупстваў, трэба быць паблажлівымі — пажурыць і адпусціць. Але тыя, хто ўдзельнічаў і плаціў, арганізоўваў, быў завадатарам, тут да канца давесці следства, і яны мусяць атрымаць па поўнай", — заявіў камуніст

Паводле Зюганава, падзеі 19 снежня ў Мінску былі "добра зрэжысаваныя". "Пра тое, што тут у вас адбываецца, што людзі выйшлі на вуліцу, што Дом ураду быў захоплены, што ўжо сфармаваны народны ўрад, амерыканскія тэлеканалы пачалі паведамляць яшчэ ўдзень. А пасля ўсе астатнія гэта дружна падхапілі, у тым ліку, на жаль, і расійскія каналы бралі ўдзел у гэтай аперацыі", — цытуе БелаПАН лідара КПРФ.