01:39 Руаяль адваёўвае пазіцыі

Пасля некалькіх тыдняў памылак сацыялістычная кандыдатка ў прэзідэнты Францыі Сегален Руаяль пачала наступ. У панядзелак, канкурэнтка Нікаля Сарказі агучыла сваю выбарчую праграму пад назвай "актыўная дэмакратыя", што, у яе разуменьні, азначае мадэль дэмакратыі, дзе ініцыятарамі зменаў выступае грамадства, а не палітыкі.

Апранутая ў густоўны чырвоны строй, Руаяль паабяцала французам мінімальны заробак у 1500 еўра, падвышэнне на 5% пенсіяў, пабудову 120 тысячаў сацыяльных кватэраў, бясплатную службу здароўя для дзяцей.

У межах рэалізацыі мадэлі "актыўнай дэмакратыі" кандыдатка прапанавала стварыць "народныя трыбуналы", якія б кантралявалі дзейнасць палітыкаў.

Міністр фінансаў Францыі пракамэнтаваў праграму сацыялістычнай кандыдаткі ў прэзыдэнты як "немагчымую для выканання".