02:56 Колькасць тэрактаў у Еўропе ў 2006 годзе знізілася
Амаль 500 тэрарыстычных актаў было здзейснена ў краінах-сябрах Еўрасаюзу ў мінулым годзе. Паводле дадзеных еўрапейскай паліцэйскай арганізацыі Europol, іх дакладная колькасць склала 498.
Пераважная большасць тэрактаў – 424 – арганізавалі сепаратысцкія рухі, у асноўным карсіканскія і бакскія. Яшчэ 55 былі праведзеныя прадстаўнікамі скрайне правых і анархічных рухаў.
Звычайна гэтыя тэракты не прыводзілі да значных матэрыяльных стратаў. Колькасць тэрактаў, арганізаваных ісламістамі ў мінулым годзе, была адносна невялікай.
Самымі гучнымі з няўдалых аперацый ісламскіх тэрарыстаў аказаліся спробы пранесці выбухоўку ў самалёты ў Вялікабрытаніі і закласці бомбы ў цягніках у Нямеччыне.
За 2006 год у 15 з 25 краінаў ЕС па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці былі арыштаваныя 706 чалавек, у асноўным ісламскага паходжання, да суду прыцягнутыя 303 чалавекі.