08:50 Афрыканскі слон стане побач з гродзенскімі каровамі
У анатамічным музеі гродзенскага аграрнага ўніверсітэта ў траўні месяцы з’явіцца новы экспанат — шкілет сапраўднага афрыканскага слана. Слон «Сурак», як называлі яго гродзенцы, памёр пяць гадоў таму ў мясцовым заапарку. Але гродзенцы не змаглі змірыцца з такой стратай: слана пахавалі паводле адмысловай тэхналогіі, каб праз некалькі год, з-пад зямлі дастаць ужо добра захаваны шкілет.
На дадзены момант, па словах загадчыка кафедры анатоміі гродзенскага аграрнага ўніверсітэта Віктара Малашкі, праходзіць складаны працэс збору касцяка.
Але хутка «Сурак» зойме пачэснае месца ў анатамічным музеі ўніверсітэта, дзе ўжо стаяць шкілеты свінні, каровы і сабакі.
Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна