09:00 У Лунінецкім раёне спрабавалі абрабаваць лазню
З пісталетам у руках зайшоў хлопец у лазню ў вёсцы Лобча Лунінецкага раёна. Ён загадаў касірцы аддаць грошы. Аднак тут жа быў схоплены мужам жанчыны, які сядзеў побач з ёй. Пісталет аказаўся цацачным.
Аднак нягледзячы на гэта, хлопца зараз чакае суд. Высветлілася, што раней ён ужо быў асуджаны за крадзяжы з аўтамабіляў, паведамляе газета «Рэспубліка».
Аднак нягледзячы на гэта, хлопца зараз чакае суд. Высветлілася, што раней ён ужо быў асуджаны за крадзяжы з аўтамабіляў, паведамляе газета «Рэспубліка».