09:40 У Жлобіне злавілі школьніка-фальшываманетчыка
У горадзе Жлобін Гомельскай вобласці затрымалі вучня 8-га класа разам з беспрацоўным мясцовым жыхаром. Іх падазраюць у вырабе фальшывых грошай. Міліцыя канфіскавала кампутар, друкарку, сканер і дзевяць фальшывых купюр наміналам 50 тысяч беларускіх рублёў.