09:48 Дружына Пунтуса даганяе балгараў

Адбыліся чарговыя адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы ў групе «G». Беларуская зборная ў гэтым туры адпачывала. Пасля нічыі зборных Балгарыі і Албаніі (0:0) беларусы саступаюць балгарам, якія знаходзяцца на трэцім месцы ў групе, толькі 2 ачкі. Лідэрамі па-ранейшаму застаюцца галандцы, якія выйгралі ў гасцях у славенцаў з лікам 1:0 (пераможны гол забілі ў канцы гульні).

На другім месцы румыны, якія дома забілі тры мячы зборнай Люксембурга. Нагадаем, у чэрвені зборная Беларусі двойчы згуляе са зборнай Балгарыі.