09:52 Кангрэс ЗША зацвердзіў уступленне ў NATO Украіны і Грузіі

Палата прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў канчаткова зацвердзіла законапраект аб падтрымцы ўступлення ў NATO Украіны і Грузіі. Таксама было прынятае рашэнне пра выдзяленне з амерыканскага бюджэту фінансавых сродкаў гэтым краінам у рамках праграмы «садзейнічанне ў сферы бяспекі» для падрыхтоўкі ўступлення ў альянс. Законапраект зацвердзіў таксама Сенат. Зараз ён накіраваны на подпіс прэзідэнту ЗША Джорджу Бушу.

Вядома, што выдаткі з амерыканскага федэральнага бюджэта на аказанне садзеяння Албаніі, Харватыі, Грузіі, Македоніі і Украіне для ўступлення ў NATO складзе ў 2008 годзе агулам 12 мільёнаў долараў, паведамляе Газета.Ру.