09:52 У Японіі рыхтуецца турнір па барацьбе сумо
Паводле вынікаў апошняга студзеньскага турніра
Хацу басё, за ёкадзуна Асасёру ў табелі аб рангах ідуць азэкі Ціётакай, Хакухо,
Катаосю і Тачыадзума, які будзе вымушаны абараняць свой высокі тытул.
На
трэцяй іерархічнай пасадзе сэківакэ разам з аднаклубнікамі Катаосю і Катаміцукі
ўпершыню размясціўся Катасёгіку.
Званне
камусубі атрымалі Такітэнку і Ама.
Таёнасіма, які атрымаў на Хацу басё 12 перамог, узведзены на пасаду 1-га маэгасіра Захаду і ўпершыню
мае магчымасць сустрэцца з ёкадзуна і азэкі.
Былы камусубі Рохо на сакавіцкіх спаборніцтвах
выступіць у званні 7-га маэгасіра Захаду.
Хакуразан прызначаны
13-м маэгасіра Усходу. Экс-камусубі Коккай стаўся 7-м маэгасіра Усходу. Эстонец
Балт, які зняўся з мінулага турніру з-за траўмы, перасунуўся на месца 13-га
маэгасіра Захаду.
У вышэйшай лізе вялікага сумо, катэгорыі макууці, дэбютуе
19-гадовы Тачыадзан. У лік 42 наймацнейшых рыкісі
вярнуліся экс-сэківакэ Ваканасата і экс-камусубі Сіматоры.
Веснавы
турнір па барацьбе сумо адбудзецца ў Палацы спорту
прэфектуры горада Осака з 11 па 25 сакавіка.