09:55 У Еўропе заменяць усе лямпачкі

Еўропа пераходзіць на энергаашчадныя лямпачкі. Такое рашэнне прынялі кіраўнікі еўрапейскіх дзяржаваў на саміце ў Брусэлі. Ужо ў наступным годзе мусяць быць заменены лямпы напальвання на прадпрыемствах і ў публічных месцах. Адносна прыватнага жытла адпаведнае заканадаўства будзе прынятае не пазней за 2009 год.

Усе краіны Еўрасаюзу мусяць да 2020 года выпрацоўваць як мінімум 20% усёй электраэнергіі з узнаўляльных крыніцаў (энергіі вады, паветра, сонца), адзначае сайт nn.by.

Нагадаем, што ў Беларусі энергаашчадныя лямпачкі не вырабляюцца.