1-2 сакавіка Беларусь наведае генеральны сакратар АДКБ

З 1 па 2 сакавіка адбудзецца працоўная паездка генеральнага сакратара АДКБ Мікалая Бардюжы у Беларусь, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Сакратарыята АДКБ Уладзімір Зайнэтдзінаў

Аўсноўная мэта візіту - даклад старшыні Рады калектыўнай бяспекі АДКБ - кіраўніку Беларусі, які будзе датычыцца плана па рэалізацыі рашэнняў сесіі РКБ, якая прайшла ў снежні 2010 года.

Акрамя таго, Мікалай Бардюжа правядзе перамовы з дзяржсакратаром Рады бяспекі Беларусі Леанідам Мальцавым, кіраўніком МЗС Сяргеем Мартынавым, сілавымі міністрамі Юрыем Жадобіным (Мінабароны) і Анатолем Куляшовым (МУС), з кіраўніком МНС Уладзімірам Вашчанка. Генеральны сакратар сустрэнецца і са старшынямі Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанка і Савета Рэспублікі Анатолем Рубінавым.