1 траўня пачалі працаваць усе мінскія фантаны
З сённяшняга дня ў Мінску ўключаныя ўсе гарадскія фантаны. Як паведаміў БелаПАН, у сталіцы налічаецца больш за 60 фантанаў. Пасля заканчэння зімы на ўсіх іх правялі бягучы рамонт, мантаж абсталявання, касметычную прыборку.
Сёлета ў горадзе запрацаваў адзін новы фантан — ён размешчаны на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага і праспекта Пушкіна, каля рэстарана "Макдональдс". Запланаваныя таксама фантаны на праспекце Пераможцаў — каля Палаца спорту, паблізу комплексу "Мінск-Арэна", а таксама на плошчы Свабоды і каля Опернага тэатра.