1 верасня прыйдуць замаразкі

Паводле прагнозу Нацыянальнага гідраметэацэнтра, у Беларусі 31 жніўня чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. У паўночна‑усходняй частцы краіны кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна‑заходні, паўночны 4—9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра уночы + 4—9°C, удзень + 11—17°C, па паўднёвым захадзе да + 19°C.
1 верасня пераменная хмарнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна‑заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу + 2—8°C, месцамі замаразкі ад 0 да - 2°C, удзень + 15—20°C, па паўднёвым захадзе да + 22°C.