1 верасня за парты селі 950 тысяч школьнікаў

Сёння — першы дзень новага навучальнага года. За школьныя парты ў Беларусі сядуць 950 тысяч вучняў. Сярод іх - каля 85 тысяч першакласнікаў. Першы ўрок новага навучальнага года прысвечаны тэме "Беларусь — краіна маёй будучыні".

Колькасць школьнікаў сёлета, як адзначае БелаПАН, зменшылася больш як на 30 тысяч чалавек у параўнанні з мінулым годам. А вось колькасць першакласнікаў практычна не змянілася.