10 красавіка ў Мінску адзначаны тэмпературны рэкорд
Тэмпературны рэкорд быў адзначаны ў Мінску 10 красавіка. У сталіцы было зафіксавана 19,1 градуса цеплыні. Гэта на 0,3 градуса больш за ранейшы рэкорд, адзначаны ў 2001 году. Дарэчы, па прагнозе сіноптыкаў, у сталіцы чакалася 14—16 градусаў вышэй за нуль.
Цяплей за ўсё ў чацвер было ў Лельчыцах (Гомельская вобласць) — 21,3 градуса. Такая ж тэмпература зарэгістраваная на метэастанцыі "Палеская" ў Брэсцкай вобласці.
У той жа дзень у Ашмянах на Гродзеншчыне выпала 27 мм ападкаў, што склала амаль дзве траціны месячнай нормы. А 7 красавіка ў горадзе выпала 19 мм ападкаў, або 45% месячнай нормы. Атрымалася, што за першую дэкаду красавіка колькасць ападкаў у гэтым раённым цэнтры ўжо перавысіла месячную норму, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.