10 снежня — Дзень правоў чалавека
Гісторыя гэтага свята бярэ свой пачатак у 1948 годзе. Тады, 10 снежня Асамблея ААН прыняла “Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека”. Праз два гады гэтую дату пачалі адзначаць як Дзень правоў чалавека. Тэкст Дэкларацыі быў перакладзены на 375 моваў і дыялектаў. Усеагульная дэкларацыя ўключае 30 артыкулаў, якія вызначаюць асноўныя правы і свабоды, якія павінны мець усе мужчыны і жанчыны без вынятку. За прыняццем Дэкларацыі былі яшчэ два міжнародных пагадненні: адно аб эканамічных і культурных правах, а другое аб грамадзянскіх і палітычных правах, якія былі распрацаваныя Камісіяй ААН па правах чалавека.
16 снежня 1966 года Асамблея ААН адзінагалосна прыняла Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, якія ў пашыранай форме выкладалі палажэнні Ўсеагульнай дэкларацыі. У якасці дадатку да гэтых пактаў вылучаліся правы, не ўключаныя ў Дэкларацыю, — права народаў на самавызначэнне, у тым ліку права свабодна распараджацца сваімі натуральнымі багаццямі і рэсурсамі.