10 тысяч рэзервістаў пойдуць сёлета "ў партызаны"
Многія рэзервісты незадаволеныя, што іх выцягнулі на вайсковыя гульні ў час, калі сем'і перажываюць не лепшыя часы ў сувязі з крызісам.
У паўднёвых рэгіёнах Беларусі вайскоўцы ўжо ўжо разгортваюць падрыхтоўку да запланаваных на верасень беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2009». Гэта будзе самае маштабнае прыцягненне вайскоўцаў запасу за апошнія гады. Сярэдні век «партызанаў» - 36 гадоў.
Папаўненне з грамадзянскіх асобаў набранае ў гэтыя дні ў 111-ю артылерыйскую брыгаду, якая дыслакуецца ў Паўднёвым мястэчку, а таксама ў артполк, што ў Чырвоным Двары Брэста.
Больш за 200 афіцэраў і салдат запасу забраныя з сем'яў. Тыя з мабілізаваных, якія прысягалі яшчэ на вернасць СССР, прысягнулі Беларусі. Капітан запасу Юрый Даўжэнка прызнаўся, што вучыў тэкст прысягі на беларускай мове: – Гэта ўсхвалявала мяне, баяўся памыліцца ў вымаўленні, але, па-мойму, усё атрымалася. Захаваю фатаграфію гэтага моманту для сваіх дзяцей. Сашка і Юлька цяпер на канікулах. Кожны дзень успамінаю пра іх і вельмі шкадую, што сарвалася наша планаваная паездка ў Кіеў. Марылі даехаць да сталіцы Ўкраіны на аўтамашыне, каб убачыць у дарозе вясновае абуджэнне Палесся.
Артылерыйскі ўзвод капітана Даўжэнкі абслугоўвае гаўбіцу. Камандзір кажа, што гэтага жалезнага дыназаўра раскансерваваць было вельмі цяжка. У яго падраздзяленні – людзі сярэдняга веку са сваімі поглядамі. Многія лічаць абсурдам «ваяваць» на палігоне на састарэлай тэхніцы мінулага стагоддзя.
Мабілізаваныя з васьмі гарадскіх і раённых ваенкаматаў – Іванава, Століна, Пружан, Кобрына, Лунінца, Пінска і Брэста – адкрыта трывожацца за сваё матэрыяльнае становішча. Адны скардзяцца, што не змогуць зарабіць на падрыхтоўцы трактароў, плугоў і сеялак да вясны, іншыя губляюць прыробак пры нарыхтоўцы бярозавіка. Усё разам не могуць дапамагаць сем'ям наводзіць парадак да Вялікадня і Радаўніцы ў хатах і на могілках.
Гаворыць афіцэр запасу Ўладзімір Цяцерын: – Мяне ў часцы кормяць і абяцаюць выплаціць грашовую дапамогу, але лепш было б заставацца дома. На палігоне цяпер холадна і брудна. Не хацелася б загрымець з-за прастуды ў лазарэт.
Услед за першымі “партызанамі” падыдзе чарга наступных. Мінабароны заявіла, што ў падрыхтоўцы да вучэння “Захад-2009» задзейнічаюць да 10 тыс. ваеннаабавязаных.
Намеснік начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага кіравання Генеральнага штаба УС Беларусі Сяргей Пузанкоў удакладніў: – Гэтая найбольшая колькасць за ўсе апошнія гады.
Міністр абароны генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў распавёў журналістам, што непасрэдна ў вучэнні мяркуецца задзейнічаць да 13 тыс. вайскоўцаў. Упершыню, паводле міністра, “з расійскага боку будуць прыцягвацца ўжо не роты, а брыгады”.
Ці хопіць грошай на маштабныя гульні дарослых хлопцаў у пагонах? Вайскоўцы спадзяюцца на абяцанні Аляксандра Лукашэнкі: "Думаю, мы справімся з выдаткамі. Дзесьці зэканомім у ваеннай сферы, але вучэнні праводзіць трэба. Свет вакол нас не робіцца бяспечнейшым”.
Да грандыёзнага па задуме вучэння “Захад-2009» у Беларусі праводзіліся вучэнні “Нёман-2001», “Бярэзіна-2002», “Чыстае неба-2003», а таксама праверка боегатоўнасці “Восень-2008». Усе гэтыя аперацыі дорага абышліся бюджэту і значана пашкодзілі навакольнаму асяродку.
Здымак з http://www.blog.inf.by
РэгіёнBY