10 верасня — Сусветны дзень прадухілення суіцыду

Нямецкая арганізацыя па аказанні псіхалагічнай дапамогі людзям, сваякі і блізкія якіх пакончылі жыццё самагубствам (AGUS), просіць звярнуць увагу на трагедыю сяброў і калегаў памерлых. У Нямеччыне штогод канчаюць самагубствам каля 10 тысяч чалавек, паведамляе dpa. У той жа час каля 300 тысяч церпяць пакуты пасля сыходу блізкай асобы.

Паводле статыстыкі, каля 70% самагубцаў маглі цярпець на розныя віды дэпрэсіі. Аднак родныя і блізкія самагубцы жывуць з пачуццём віны да канца жыцця, калі ім не аказаць медычнай дапамогі.