100 мільёнаў чалавек выбралі новыя цуды свету

Жыхары Зямлі назвалі новыя сем цудаў свету. Новы іх спіс быў абнародаваны на ўрачыстай цырымоніі ў Партугаліі.
Паведамляецца, што ў тэлефонным і інтэрнэт-галасаванні ўдзельнічалі больш за 100 мільёнаў чалавек.

Найбольш галасоў набралі наступныя цуды: рымскі Калізей, горад старажытных інкаў Мачу-Пікчу ў Перу, Вялікая кітайская сцяна, піраміда індзейцаў мая чычэн-Ітца на мексіканскай паўвыспе Юкатан, статуя Хрыста ў Рыё-дэ-Жанэйра, індзійскі Тадж-Махал і скальны комплекс Петра ў Іарданіі.

Нагадаем, папярэдні спіс цудаў свету быў складзены больш за дзве тысячы гадоў таму Філонам Візантыйскім. Комплекс пірамідаў у егіпецкай Гізе ў лік новых цудаў свету не патрапіў, але свой статус захаваў, бо гэта адзінае падобнае старажытнае збудаванне, якое захавалася да нашых часоў.

Інтэрфакс