100 мінскіх студэнтаў адзначылі Дзень зайца
Каля 100 мінскіх студэнтаў адзначылі флэш-мобам месяц з дня прыняцця закона аб скасаванні льготаў. Яны апранулі маскі зайцоў і без квіткоў ездзілі ў грамадскім транспарце. У тралейбусе хлопцы і дзяўчаты елі капусту і моркву. Яны далі клятву, у
якой, між іншым, гаворыцца: “Я – студэнт, клянуся ва ўсіх транспартных
сродках і, па магчымасці, у метро ездзіць бясплатна. І патрабаваць ад
нашага ўраду вяртання льготаў”.
Некалькі ўдзельнікаў флэш-мобу затрымалі міліцыянты, але пасля адпусцілі. Такія акцыі ў “Дзень зайца” мяркуецца праводзіць штомесяц 17 чысла.
Радыё Свабода
Некалькі ўдзельнікаў флэш-мобу затрымалі міліцыянты, але пасля адпусцілі. Такія акцыі ў “Дзень зайца” мяркуецца праводзіць штомесяц 17 чысла.
Радыё Свабода