10:05 Экс-супрацоўнік КДБ аб’явіў галадоўку ў Вялікабрытаніі
Былы савецкі шпіён часоў халоднай вайны, які з 1992 года жыве ў Вялікабрытаніі, зноў абвесціў галадоўку. Віктар Макараў пратэстуе супраць адносінаў да яго брытанскіх уладаў. Ён лічыць, што ён заслужыў брытанскую пенсію, якой хапала б яму на жыццё і для аплаты рахункаў на лячэнне. Віктар Макараў 13 гадоў працаваў у КДБ. Два гады ён перадаваў сакрэты спецслужбам Вялікабрытаніі.
У 1987 годзе яго арыштавалі за здраду радзіме, Макараў адсядзеў 5 гадоў. Пасля вызвалення з’ехаў у Вялікабрытанію. Ён спадзяваўся, што брытанскія ўлады будуць ім апекавацца і прапануюць працу ў выведцы. Аднак у Вялікабрытаніі ён атрымаў толькі невялікую пенсію.
Праз суд Віктар Макараў ужо атрымаў кампенсацыю ў памеры 65 тысяч фунтаў стэрлінгаў, паведамляе ИТАР-ТАСС.