10:06 У Мінску аўтамабіль збіў цяжарную жанчыну

У Мінску аўтамабіль збіў цяжарную жанчыну. Здарэнне адбылося на пешаходным пераходзе на вуліцы Арлоўскай. Зараз жанчына шпіталізаваная. Паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, апошнім часам у беларускай сталіцы пачасціліся выпадкі, калі ў аварыях па віне кіроўцаў церпяць пешаходы.

Толькі за два месяца бягучага года траўмы атрымалі 80 чалавек, а гэта на 14 чалавек больш за аналагічны перыяд леташняга года, інфармуе «Минск-новости».