10:12 Максім Мірны захаваў першае месца
Максім Мірны захаваў першае месца ў сусветным рэйтынгу тэнісістаў у парным разрадзе. Аднак яго бліжэйшыя праследавальнікі - амерыканскія браты-двайняты Боб і Майк Браяны - адстаюць усяго на пяць балаў.
На мінулым тыдні амерыканцы выйгралі турнір серыі "Майстарс" у Маямі. Максім Мірны ў пары са шведам Ёнасам Б’ёркманам выступіў на гэтых спаборніцтвах няўдала, выбыўшы ў чвэрцьфінале.
Парны рэйтынг Максім Мірны ўзначальвае з 29 студзеня.