10:16 У Пухавіцкім раёне адбываюцца баявыя вучэнні

На палігоне Рэпішча (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) праходзяць вучэнні з баявой стральбой. У іх прымаюць удзел вайскоўцы, выкліканыя ва Узброеныя Сілы Беларусі з запасу. Запаснікамі папоўніліся інжынерныя войскі і войскі паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

Ваеннаабавязаныя, выкліканыя на зборы, ужо здалі нарматывы па здыманні ваеннай тэхнікі з захоўвання і па яе падрыхтоўцы да навучальна-баявога ўжывання. Наперадзе адпрацоўка задач па ўжыванні штатнай зброі. Таму, калі раптам апынецеся недалёка ад Рэпішча, будзьце ўважлівыя і асцярожныя, папярэджваеІнтэрфакс”.