10:20 У Беларусі спрашчаецца парадак падаткаабкладання

У Беларусі спрашчаецца парадак падаткаабкладання. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы. Новаўвядзенні датычаць арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. Замест аплаты патэнта яны будуць штомесяц уносіць падатак у бюджэт, зыходзячы з утаргаваных грошай. Гэтая сістэма распаўсюджваецца на суб’екты малога прадпрымальніцтва з колькасцю працаўнікоў да 100 чалавек і з сярэднегадавой выручкай да 2 мільярдаў рублёў.

Памер стаўкі падатку застаецца ранейшым — 10%. Вясковыя прадпрымальнікі атрымаюць дадатковую льготу: стаўка падатку знізіцца ў два разы.

Такім чынам, дзяржава мае намер стымуляваць развіццё вытворчасці, сферы паслуг і сацыяльнай інфраструктуры, адзначае сайт ont.by.