10:21 У Шклоўскім раёне праходзіць спецаперацыя
У Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці з суботы праходзіць спецаперацыя. Міліцыянты і байцы ўнутраных войскаў, агулам каля 300 чалавек, вылоўліваюць у лясах нелегалаў, якія незаконна патрапілі на нашу тэрыторыю з Пакістана. Трывогу паднялі жыхары вёскі Даўбешкі вечарам 30 сакавіка. Яны паведамілі ў раённы аддзел міліцыі, што група замежнікаў прыйшла ў вёску з лесу. Яны спрабавалі нешта даведацца ў вяскоўцаў, але тыя не змаглі з імі паразумецца з-за няведання ангельскай мовы.
Неўзабаве пакістанцаў затрымала міліцыя. Высветлілася, што іх даставілі з Расіі на мікрааўтобусах, паведамілі, што яны ўжо знаходзяцца ў Польшчы. Агулам затрымана 17 чалавек.
Мяркуецца, што яшчэ каля 30 пакістанцаў блукаюць па Шклоўшчыне. Вяскоўцы ствараюць дабраахвотныя дружыны для іх пошуку. У Шклове створаны штаб для каардынацыі правядзення спецаперацыі.
Са святам 1 красавіка!