10:24 Дзяржаўная пазыка Беларусі скарацілася на 2,2%

Знешняя дзяржаўная пазыка Рэспублікі Беларусь за люты 2007 года павялічылася на 1,4%. На 1 сакавіка яна складала 1832,2 мільярды беларускіх рублёў (больш за 855 мільёнаў долараў) пры зацверджаным ліміце ў 2 мільярды долараў. Пра гэта паведамляе “БелТА” са спасылкай на Міністэрства фінансаў”. Запазычанасць, гарантаваная ўрадам, складае Br619 мільярдаў, або 33,2% усёй знешняй пазыкі. За люты гэты паказчык павялічыўся на 3,3%. Пазыка цэнтральнага ўрада роўная 1213,2 мільярды рублёў, або 66,8%. Як адзначылі ў Мінфіне, гэты паказчык за справаздачны перыяд павялічыўся на 0,4%.

Унутраная дзяржаўная пазыка за люты 2007 года скарацілася на 3,5% і склала на пачатак сакавіка 4827,7 мільярдаў рублёў.

Агульны ўзровень запазычанасці за мінулы месяц паменшыўся на 2,2% і на 1 сакавіка быў роўны 6660 мільярдаў беларускіх рублёў.