10:25 У Паўднёвай Карэі кланіравалі ваўкоў
Паспяховае кланіраванне ваўкоў праведзена ў Паўднёвай Карэі. Яго правяла група навукоўцаў Сеульскага нацыянальнага ўніверсітэта. Два ваўчаняці з’явіліся на свет яшчэ ў кастрычніку 2005 года, але гэта трымалася ў таямніцы. Зараз яны сябе добра адчуваюць. Паведамляецца, што ваўкі з’яўляюцца прадстаўнікамі рэдкага віда, які знаходзіцца на мяжы знікнення, паведамляе «Інтэрфакс».