10:27 Беларускі дальнабойнік узарваўся ў кабіне ўласнай машыны
36-гадовы кіроўца, які прыехаў у Набярэжныя Чаўны (Рэспубліка Татарстан, Расія) па запчасткі, ледзь не загінуў праз уласную халатнасць. Па інфармацыі агенцтва “Татар-Информ”, 15 красавіка, прыгатаваўшы сабе ежу пры дапамозе газавага балона, дальнабойнік не да канца загарнуў клапан пасля вячэры і паклаў балон у кабіну аўтамабіля. Выбух адбыўся раніцай, калі кіроўца закурыў, сядаючы ў машыну.
У беларуса былі апаленыя валасы, твар, шыя і кісці рук. Ад шпіталізацыі мужчына адмовіўся, аднак да вечара 16 красавіка яго стан пагоршылася, і ён сам звярнуўся ў лякарню. Зараз кіроўца знаходзіцца пад наглядам медыкаў.