10:31 У Мазыры ізноў падпалены храм

Сёння ўначы злачынцы падпалілі каталіцкі касцёл XVIII стагоддзя ў Мазыры. Гэты падпал журналісты “Беларускага тэлеграфнага агенцтва” назвалі “чарговым”. Выратавальнікаў да касцёла Святога Міхася выклікалі жыхары бліжэйшых хат. Пабачыўшы агонь, яны падумалі, што побач з храмам гарыць трава. Аднак, супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, прыбыўшы на месца здарэння, сутыкнуліся з агнём унутры касцёла. Праз пабітае шкло ў будынак укінулі падпаленае рыззё, але дзякуючы таму, што яно трапіла на бетонавую падлогу, полымя па храме не распаўсюдзілася.

Дагэтуль злачынцы двойчы падпальвалі мазырскую праваслаўную царкву Святога Георгія Пераможца. У выніку храм быў знішчаны. Знайсці вінаватых у гэтым злачынстве не ўдалося.