10:32 Беларускамоўная Wikipedia - у цэнтры скандалу
Беларускамоўная версія Wikipedia апынулася ў цэнтры скандалу: прыхільнікі афіцыйных правілаў правапісу дабіліся ад адміністрацыі свабоднай энцыклапедыі публікацыі сваіх артыкулаў на афіцыйным сайце беларускамоўнай Wikipedia - be.wikipedia.org. Больш за 6000 артыкулаў на неафіцыйным варыянце правапісу ("тарашкевіцы"), якія знаходзіліся там раней, цяпер перанесены ў раздзел be-x-old.wikipedia.org без магчымасці рэдагавання. Па некаторых звестках, фонд Wikiрedia прыняў афіцыйны варыянт правапісу з прычыны адсутнасці ISO-кода для "тарашкевіцы".
Цяпер свабодная энцыклапедыя ў старым беларускім правапісе даступная па адрасе be-x-old.wikipedia.org, але пакуль без магчымасці дадаваць і рэдагаваць артыкулы, паведамляе партал tut.by.
Цяпер свабодная энцыклапедыя ў старым беларускім правапісе даступная па адрасе be-x-old.wikipedia.org, але пакуль без магчымасці дадаваць і рэдагаваць артыкулы, паведамляе партал tut.by.