10:34 Беларускія дзеці ўдзельнічалі ў цюменскай «Вясёлцы»

У расійскім горадзе Цюмень прайшоў дзіцячы фестываль нацыянальных культур «Салават куперэ» («Вясёлка»). У ім узялі ўдзел каля 1200 дзяцей, якія прадстаўлялі татар, украінцаў, грузін, рускіх, армян і беларусаў. Сярод іх выяўляліся лепшыя з ліку сольных выканаўцаў, вакальных ансамбляў, фальклёрных групаў, інструментальных аркестраў, а таксама выканаўцаў арыгінальнага жанру. Фестываль скончыўся гала-канцэртам і ўручэннем лаўрэатам ва ўрачыстай абстаноўцы дыпломаў і падарункаў. А ў фае дзяцей чакаў вялізны торт, паведамляе «Татар-інформ».